Трох удзельнікаў акцыі памяці каля КДБ суд пакараў штрафамі па 9 мільёнаў рублёў
Лідэраў апазіцыі Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева і актывіста Максіма Вінярскага аштрафавалі завочна за акцыю, суд над Анатолем Лябедзькам перанесены.
svaboda.org
12 лістапада ў Цэнтральным судзе Мінска адбыліся суды над былымі кандыдатамі на прэзідэнта на выбарах 2010 года Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Някляевым і актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Максімам Вінярскім за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, якая прайшла 29 кастрычніка каля будынку КДБ на праспекце Незалежнасці.
Усіх пакаралі штрафамі па 50 базавых велічынь — гэта 9 мільёнаў рублёў. Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Максім Вінярскі ў суд не з’явіліся. Іх судзілі суддзі Наталля Вайтэховіч, Міхаіл Хома і Валер Есьман.
Суд над старшынём АГП Анатолем Лябедзькам перанесены на 20 лістапада паводле ягонага хадайніцтва, паведамляе Радыё Свабода.