ТыжHR-паці збяре спецыялістаў-практыкаў у сферы HR і рэкрутынга

Каманда Adukacyja.info запрашае на першую яркую падзею гэтага году – ТыжHR-паці 13 студзеня!

bez_nazvanija_21.png

● Вы даведаецеся пра сучасныя міравыя трэнды ў HR, а таксама якімі здольнасцямі павінны валодаць супрацоўнікі, каб стаць паспяховымі;● Калі вы толькі думаеце пра змену прафесіі і пачатак кар’еры ў HR, то вам распавядуць пра віды HR, якія ёсць перавагі з працы HR-фрылансера і хто такія HR-бізнес-партнёры;● Як “правільна” праводзіць сумоў’і і што такое “этыка інтэрв’ю”, а таксама як праводзіць інтэрв’ю суадносна са стылем карпаратыўнай культуры.
Пад час кава-брэйка ў вас будзе унікальная магчымасць задаць свае пытанні спікерам і атрымаць парады ад гуру HR. На мерапрыемстве будуць выступаць:● Кацярына Прэткель — Senior Program Manager, кіраўнік глабальнага аддзелу EPAM па распрацоўцы і ўкараненню HR працэсаў і праграм● Ларыса Ланцэвіцкая — фрылансер ў галіне HR. Больш за 8 гадоў працы ў рэкрутынге. Кіраўніца школы ИКРА ў Мінску● Юлія Лапыцька — HR кампаній People Partner, Ciklum. Больш за 5 год досведу ў HR, 3 з якіх у IT HR.
Зацікавілісяся?! Тады запісвайце падрабязнасці:Дзе? Komnata 3/0/2 (г.Мінск, вул. Леніна, д. 50, 3-й паверх, к. 302)Калі? 13 студзеня а 12.30.Уваход вольны, неабходна папярэдняя рэгістрацыя.
Паводле прэс-рэліза