У 2016 годзе забітыя 93 журналісты

У 2016 годзе ў свеце забітыя 93 журналісты. Яшчэ 29 прадстаўнікоў медый загінулі ў выніку авіякатастрофаў. Пра гэта сказана ў дакладзе Міжнароднай федэрацыі журналістаў.

smi_1.jpg


У падрыхтаваным Міжнароднай федэрацыяй журналістаў пераліку забітых прадстаўнікоў медый называецца і беларускі журналіст Павел Шарамет, супрацоўнік «Украінскай праўды», які загінуў летам у выніку падрыву і выбуху машыны.
Больш за ўсё карэспандэнтаў забілі на Блізкім усходзе і ў краінах «арабскага свету». Усяго там загінулі 30 журналістаў. Менш за ўсё ў 2016 годзе забіта журналістаў у Еўропе — 3. 29 журналістаў загінула ў выніку авіякатастрофаў: 20 пры падзенні самалёту з бразільскай футбольнай камандай «Шапекаэнсэ» у канцы лістапада, яшчэ 9 — калі 25 снежня разбіўся расейскі лайнер Ту-154.
Паводле Радыё Рацыі