У 2028 годзе каля Марса павінна з'явіцца арбітальная станцыя

На форуме «Humans 2 Mars» у Вашынгтоне прадстаўнікі аэракасмічнай карпарацыі Lockheed Martin абвясцілі аб планах даставіць людзей да Марса ў 2028 годзе. Прадстаўленая імі канцэпцыя не ўключае высадку на паверхню планеты, але прадугледжвае стварэнне паўнавартаснай касмічнай станцыі, якая будзе знаходзіцца на калямарсіянскай арбіце.

mars_2.jpg

Віцэ-прэзідэнт кампаніі і кіраўнік грамадзянскіх касмічных праектаў Ванда Сігур (Wanda Sigur) паведаміла, што пры падрыхтоўцы марсіянскай станцыі будзе выкарыстаны досвед пабудовы апаратаў, якія Lockheed Martin распрацоўвала па заказах NASA, напрыклад, модуля экіпажа касмічнага карабля «Арыён». Над «Арыён» Lockheed Martin працуе з 2006 года. Плануецца, што карабель зробіць першы палёт да Месяца без экіпажа у 2018 годзе, а ў 2021 годзе «Арыён» ужо з людзьмі на борце павінен будзе зрабіць некалькі віткоў вакол Месяца.
З 2021 па 2025 NASA плануе ажыццявіць шэраг палётаў да Месяца, якія таксама будуць служыць рэпетыцыяй марсіянскай экспедыцыі. Экіпажы будуць знаходзіцца ўсяго ў трох днях палёту ад Зямлі, што дазволіць у выпадку неабходнасці арганізаваць іх хуткую эвакуацыю, тады як шлях да Марса зойме як мінімум паўгода. У 2026 годзе на калямарсіянскай арбіце будзе створаны комплекс з незаселеных модуляў і сонечных батарэй. Праз два гады там пачнуць працаваць людзі, і гэты комплекс стане «марсіянскім базавым лагерам» (Mars Base Camp). У яго складзе прадугледжаны лабараторыя і памяшкання для шасці астранаўтаў.
Арбітальная станцыя над Марсам, па словах спецыялістаў, будзе важным этапам пры падрыхтоўцы наступнага этапу даследавання планеты — высадкі людзей на яе паверхню. У працэсе працы на станцыі будуць правераны сістэмы навігацыі, жыццезабеспячэння, абароны ад радыяцыі, а таксама будуць распрацаваны тэхналогіі пасадкі. Акрамя таго, арбітальная станцыя з экіпажам дазволіць лепш кантраляваць працу марсахода. У дадзены момант, калі сувязь з марсахода ажыццяўляецца з Зямлі, час, за які праходзяць каманды, складае цэлых 45 хвілін.
Але рэалізацыя ўсіх планаў, магчыма, сутыкнецца з цяжкасцямі, у першую чаргу з-за абмежаванага бюджэту NASA. Дырэктар Інавацыйнага цэнтра камерцыйных касмічных праграм Стэнфардскага універсітэта Скот Хабард (Scott Hubbard), каментуючы навіны пра марсіянскі праект, кажа, што NASA павінна будзе спыніць падтрымку Міжнароднай касмічнай станцыі да 2028 годзе ці нават чатырма гадамі раней, каб вызваліць тры мільярды даляраў для даследаванняў Марса. На думку Хабарда, магчымасці працягваць абедзве касмічныя праграмы адначасова не існуе.
Паводле Pro Science