У абанентаў МТІС з экранаў знік канал ТНТ. Што адбылося?
МТІС (Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі) перасталі трансляваць тэлеканал ТНТ, паведамілі tut.by карыстальнікі.

Сапраўды, замест яго ў сетцы вяшчання ў «лічбе» на частаце 402 МГц, якую раней займаў ТНТ International, з 1 студзеня з'явіўся тэлеканал KVARTAL TV.
Паводле інфармацыі TUT.BY, у МТІС скончыўся дагавор на трансляцыю ТНТ. Ці з'явіцца ён зноў у сетцы вяшчання сталічных тэлесетак, пакуль не вядома.
Канал KVARTAL TV - дзецішча ўкраінскай студыі «Квартал 95». «Гэта забаўляльны канал для маладога і актыўнага гледача з добрым пачуццём гумару», — прадстаўляе яго МТІС.
Паводле tut.by