
Пазапланавае прыпыненне аддзялення азотнай кіслаты цэха АКіКАС адбылося каля 15.00. На прадпрыемстве папярэджваюць, што праз гэта можа назірацца дым жоўтага колеру, піша zerkalo.io.
«Дадзеная аперацыя суправаджаецца кароткачасовым павелічэннем ўтрымання NOx у адыходзячых газах. Аксід азоту (IV), які ўваходзіць у склад NOx, надае адыходзячым газам характэрнае чырвона-бурае адценне», — распавядаюць на заводзе і дадаюць, што пагрозы гораду, экалогіі і жыхарам няма.
Выпуск прадукцыі праз інцыдэнт не спынялі, удакладнілі на заводзе.
Нагадаем, 7 ліпеня на «Гродна Азоце» пазапланава спыняўся цэх АКіКАС.