У Бабруйску ўлады патрабуюць падатак на дармаедства ад чалавека, які памёр два гады таму (фотафакт)

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Бабруйску накіравала ліст на імя нябожчыка Аляксея Сцепанчука з патрабаваннем заплаціць падатак на дармаедства.

e5434229_3bad_4b72_b7f0_d24e646eedf5_w987_r1_s.jpg


Здымак ліста выклала ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» сястра Аляксея Кацярына. Па словах дзяўчыны, яе брат памёр яшчэ ў красавіку 2014 году.
«Сёння раніцай прыйшоў ліст пра тое, што майму брату трэба заплаціць падатак на дармаедства за 2015 год. А ён памёр у красавіку 2014-га. То бок гэтыя лісты шлюць наогул не разбіраючыся, ёсць чалавек ці не. Абсурд нейкі», — распавяла Кацярына.
Паводле svaboda.org