У Бабруйску вынеслі прысуд па справе аб падпале «Табакеркі»
Ад 2 гадоў «хіміі» да 8 гадоў калоніі.
У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 7 чэрвеня агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхароў горада Аляксандра Назаровіча, Аляксандра Мар'ясава, Аляксандра Гаўрылава і Віталя Васілевіча, пішуць праваабаронцы.
Нагадаем, мужчын вінавацілі па шэрагу артыкулаў за дзеянні ў кастрычніку 2020 года: спыненне таварнага цягніка (ч. 1 арт. 342 КК), нанясенне чырвоных палос на трох белых рэкламных лайтбоксах (арт. 341 КК), пракол колаў у аўтамабіля супрацоўніка міліцыі (ч. 3 арт. 339 КК), падпал «Табакеркі» (ч. 3 арт. 218 КК), а таксама за неданясенне аб вядомым цяжкім ці асабліва цяжкім злачынстве (ч. 2 арт. 406) і дзеянні з прадметамі на аснове выкарыстання гаручых рэчываў (ч. 2 арт. 295-3).
Абвінавачаныя распавялі, што пасля затрымання і дастаўкі ва УУС ноччу 10 кастрычніка іх збівалі некалькі гадзін, прымушаючы зрабіць прызнанні на відэакамеру.
На папярэднім пасяджэнні дзяржабвінаваўца Наталля Лосева запрасіла пазбаўленне волі для Аляксандра Назаровіча тэрмінам на 9 гадоў ва ўмовах узмоцненнага рэжыму тэрмінам, для Аляксандра Мар'ясава і Віталя Васілевіча — на 8 гадоў ва ўмовах узмоцненнага рэжыму, а для Аляксандра Гаўрылава - на 2 гады ва ўмовах агульнага рэжыму.
7 чэрвеня суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі агучыў прысуд.
Суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі агучыў прысуд:
Аляксандр Назаровіч — 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Віталь Васілевіч, Аляксандр Мар'ясаў — 7,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Аляксандр Гаўрылаў — 2 гады «хіміі».
nn.by