У Беларусі ўжо 470 палітычных зняволеных
Праваабарончыя арганізацыі выступілі з заявамі, у якіх назвалі імёны новых палітычных вязняў, піша «Радыё Свабода».
Праваабаронцы запатрабавалі іх вызвалення і перагляду прынятых у дачыненні да іх мер і судовых рашэнняў.
Палітычнымі вязнямі прызнаныя:
1. Руслан Валюк — асуджаны судом Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці паводле арт. 188 КК («Паклёп») на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
2. Арцём Кандрацьеў — асуджаны судом Аршанскага раёна Віцебскай вобласці на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 188 КК («Паклёп»), накіраваны для адбыцця пакарання;
3. Дзмітрый Лукашэвіч — затрыманы, абвінавачваецца паводле арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта») і ч. 2 арт. 339 («Хуліганства»), знаходзіцца пад вартай у СІЗА;
4. Андрэй Шарэнда — затрыманы, абвінавачваецца паводле арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта») і арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»), знаходзіцца пад хатнім арыштам;
5. Сяргей Рудзінскі — асуджаны судом Аршанскага раёна Віцебскай вобласці паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.
6. Юзэф Нямера — асуджаны ў выніку новага разгляду справы Гродзенскім абласным судом на паўтара года пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342 КК і арт. 364 КК;
7. Павел Аўчараў — асуджаны на пяць гадоў год пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342, арт. 363, ч. 2 арт. 293 КК;
8. Эміль Гусейнаў — асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342 КК, арт. 363 КК, ч. 2 арт. 293 КК;
9. Уладзімір Хамічкоў — асуджаны на чатыры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле ч. 1 арт. 342 КК, арт. 363 КК, накіраваны для адбыцця пакарання;
10. Эдуард Жданко — асуджаны на тры з паловай гады пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 363 КК;
11. Арцём Нікіцін — асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 339 КК, арт. 363 КК;
12. Уладзімір Кніга — асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК;
13. Яўген Разнічэнка — асуджаны на тры з паловай гады пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. З42 КК арт. 364 КК;
14. Ціхан Осіпаў — асуджаны на адзіннаццаць гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 293 КК, ч. 1 арт. 400 КК, ч. 1 арт. 14 і арт. 362 КК.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.