У СІЗА забараняюць каляровую паперу

Пра гэта напісаў сам цэнзар.

qqe9p2wcr6jqitzpkntvjw.jpg

У СІЗА забараняюць каляровую паперу. Пра гэта напісаў сам цэнзар
Праваабарончы цэнтр "Вясна" распавёў аб такім цікавым выпадку.
Дзяўчына адправіла аднаму з зняволеных СІЗА-3 у Гомелі ліст і ўклала ў яго лісты каляровай паперы.
Ліст вярнуўся назад таму што не прайшоў цэнзуру. Больш за тое: ліст суправаджаўся каментаром цэнзара.
Ён напісаў па-руску, але з ужываннем беларускіх словаў:«Паведамляю Вам, што «Каляр. папера» і «Чорная папера» ў СІЗА — забаронены. Цэнзар».