Белсат: палітвязняў просяць падпісаць прашэнні Лукашэнку аб памілаванні
У калоніі «Віцьба-3» палітвязняў папрасілі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.
Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на тэлеграм-канал «Белсата», напрыканцы траўня ў віцебскую калонію прыязджаў пракурор з Мінска і прасіў вязняў падпісаць такое прашэнне да 3 ліпеня.
Паводле крыніцы тэлеканалу, большасць палітвязняў адмовіліся, але некаторыя пагадзіліся.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» у папраўчай калоніі №3, што ў пасёлку «Віцьба» пад Віцебскам, адбываюць пакаранне 11 палітвязняў:
- Руслан Акостка,
- Аляксандар Бабіч,
- Алег Букас,
- Дзмітрый Гопта,
- Аляксандар Каратчэня,
- Віталь Пракапчук,
- Ілля Туркоў,
- Мікіта Харловіч,
- Ягор Храменя,
- Анатоль Хіневіч,
- Віктар Царыкевіч.
Усяго беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі 470 чалавек.
Як правіла, памілаванне прадугледжвае прыкладныя паводзіны і прызнанне сваёй віны.