Кожны другі мінчанін, 77 працэнтаў з вышэйшай адукацыяй. Хто ўступае ў партыю Бабарыкі «Разам»?
Каманда палітвязня і былога кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі правяла даследаванне, каб выявіць сацыяльны партрэт члена партыі «Разам». Вынікі апублікаваныя ў тэлграм-канале палітыка.

Напрыканцы сакавіка Віктар Бабарыка і яго каманда абвесцілі аб ствырэнні сваёй паітычная партыі, якая будзе называцца «Разам». Хто ўступае ў гэтую партыю? У пошуках адказа на гэта пытанне паплечнікі былога банкіра правялі адмысловае даследаванне, вывучыўшы больш за тры тысячы анкет кандыдатаў. Яно выявіла вялікую колькасць мінчан сярод жадаючых атрымаць партыўны білет і вялізны працэнт людзей з вышэйшай адукацыяй.
Зрэшты вынікі кожны можа паглядзець на спецыяльных слайдах з графікай.

