«Баліць адбітая ўшчэнт галава». Што пісаў Сцяпан Латыпаў у дзень пачатку суду над ім
Чытач «Свабоды» падзяліўся лістом ад Сцяпана Латыпава, які той напісаў у дзень, калі спрабаваў забіць сябе ў судзе.

У дзень свайго суда палітвязень Сцяпан Латыпаў напісаў ліст, у якім сярод інгаша распавёў, што ў яго «некалькі тыдняў запар баліць адбітая ўшчэнт галава». Хто і чаму адбіў яму галаву, не тлумачыць.
Таксама ў лісце Сцяпан намаляваў вожыка. Гэтых жывёл ён вельмі любіць.
Суд над палітвязнем працягнецца 10 чэрвеня.