Дырэктара прыватнай друкарні падазраюць у пагрозе нацыянальнай бяспецы

Дырэктара друкарні падазраюць у нанясенні шкоды нацбяспецы за друк «незарэгістраваных газет», пратэстных улётак і стыкераў.

tip.png

На апублікаваным сілавікамі відэа неназваны мужчына заяўляе, што з ім па телеграму звязаўся нейкі Алег, які замаўляў друк «Сумленнай газеты» і «Народнай волі», якую адмовіліся друкаваць усе іншыя беларускія друкарні, паведамляе «Еўрарадыё».

«З восені мінулага года 39-гадовы дырэктар прыватнай друкарні па вытворчасці рэкламы друкаваў незарэгістраваныя газеты, стыкеры і ўлёткі пратэстнага толку, выкарыстоўваючы абсталяванне фірмы», — заяўляюць у МУС. Па іх словах надрукаваную прадукцыю распаўсюджвалі кур'еры па ўсёй краіне.

Сілавікі звязваюць гэтае затрыманне з затрыманым вясной актывістам, жыхаром пасёлка Атоліна. Тады ў актывіста канфіскавалі больш за 30 тысяч газет, палітычных улётак і стыкераў. Сілавікі правялі ператрусы ў яго доме, дзе канфіскавалі больш за 15 тысяч газет, 12 тысяч стыкераў і 4,5 тысячы ўлётак.