У Беларусі 2 студзеня 2019 года прапанавалі зрабіць выхадным днём

Такая прапанова паступіла ў Савет міністраў ад Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Але дакладнага адказу пакуль няма.

ptzgovorit.ru

ptzgovorit.ru

Савет міністраў разглядае прапанову Міністэрства працы і сацыяльнай абароны зрабіць 2 студзеня 2019 года выхадным.
«Пытанне аб пераносе, у тым ліку датычна 2 студзеня, будзе разглядацца. Але калі гэта стане вядома, я не магу вам сказаць. Як толькі будзе прынятае рашэнне, пастанова будзе апублікаваная», — распавялі Еўрарадыё ў аддзеле па працы са зваротамі Саўміна.
Сёлета ўрад зацягнуў з пераносам працоўнага дня з 2 студзеня. У мінулым годзе Савет міністраў прыняў рашэнне аб пераносе яшчэ ў лістападзе.
Ці будзе 2 студзеня 2019 года выхадным днём, дагэтуль невядома. Як і тое, якую суботу Міністэрства працы прапанавала зрабіць працоўнай. Хутчэй за ўсё, гэта будзе 5 студзеня. Але дакладна ў аддзеле па працы са зваротамі грамадзян Саўміна на гэтае пытанне Еўрарадыё адказаць не змаглі.
euroradio.fm