У Беларусі 323 новыя выпадкі COVID-19

Міністэрства аховы здароўя абвясціла пра 323 выпадкі COVID-19 за суткі. Усяго ў краіне з пачатку пандэміі зарэгістравана 982 654 выпадкі.

scale_1200__1__7.webp


Выпісаныя за дзень 235 пацыентаў. Агульная колькасць ачунялых, паводле Мінздароўя, складае 975 137 чалавек, піша REFORM.by.

За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі на тэрыторыі краіны, па афіцыйных даных, памерлі 6972 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. За суткі памерлі 3 чалавекі.

У краіне зрабілі 13 212 749 тэстаў, у тым ліку 9842 за суткі.