У Беларусі будуць ахоўваць рэдкага сусліка
Папуляцыя гэтай жывёліны на мяжы знікнення.

У Беларусі ўзялі пад ахову апошнія вядомыя калоніі рабога сусліка, пішуць @wildlifebelarus.
Усяго ў краіне сёння пад аховай 6 калоній.
Гэта дае надзею на тое, што папуляцыю гэтай жывёліны ў краіне змогуць выратаваць.
Раней з беларускімі суслікамі адбываліся сапраўдныя драмы: напрыклад, у лістападзе 2019-га на калонію выгрузілі тоны арганічных угнаенняў. На шчасце, жывёліны не загінулі.
Усяго за апошнія 60 гадоў папуляцыя рабога сусліка ў Беларусі скарацілася на 98%.