«У Беларусі яшчэ засталіся бізнесмены, якіх не саджалі?»

«У Беларусі яшчэ засталіся бізнесмены, якіх не саджалі, не арыштоўвалі, не адціскалі?» — задае рытарычнае пытаннем сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, каментуючы затрыманне кіраўніка дыспетчарскай службы таксі «Алмаз» (7788) і яго намеснікаў.

pixabay.com

pixabay.com

«КДБ/МУС проста просяцца ў суаўтары трагікамічнага серыяла «запрашаем інвестараў у Беларусь», — адзначыў палітык на сваёй старонцы ў Facebook.
«Гэта не проста рэкет, гэта знішчэнне нацыянальнага бізнэсу. Арышты паспяховых бізнэсменаў у такіх маштабах, якія творацца ў Беларусі, не проста падрываюць, а нішчаць усе здаровыя парасткі беларускай эканомікі. Так, могуць быць парушэнні, але ў цывілізаваных краінах яны выпраўляюцца прававым парадкам. Але кідаць людзей за фінансавыя парушэнні ў СІЗА — гэта проста дзікунства. У нас банкрутуюць дзяржаўныя заводы, але за гэта ніхто не нясе адказнасць. Але фірмы, якія прыносяць прыбытак, бізнэсменаў, якія ствараюць новыя галіны, проста знішчаюць. Гарантаваць свабоду бізнэсу могуць толькі незалежны парламент і свабодная судовая сістэма, бо сёння бізнэс у Беларусі няма каму бараніць. Шлях да гэтага — свабодныя выбары, і беларускае грамадства павінна аб’яднацца і змяніць палітычную сістэму, пакуль краіну не знішчылі», — заявіў Віталь Рымашэўскі ў каментары прэсавай службе.
bchd.info