У Беларусі ліквідаваныя яшчэ дзве грамадскія арганізацыі — «За свой горад» і «Дзедзіч»
Арганізацыі ліквідаваныя па прадстаўленні пракуратуры Брэсцкай вобласці нібыта дзейнасць, якая не адпавядае прадмету і мэтам, заяўленым у статуце.
У Беларусі ліквідаваныя яшчэ дзве грамадскія арганізацыі — "За свой горад" і "Дзедзіч". Паводле інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, пракуроры лічаць, што са жніўня 2020 года ўстанова "За свой горад" размяшчала на сваіх старонках у сацсетках інфармацыю, накіраваную на распальванне варожасці па прафесійнай прыкмеце.
На думку ўладаў, гэтай не адпавядае статутным задачам па садзейнічанні ўсебаковаму сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму развіццю гарадоў Беларусі.
Паводле ej.by