У Беларусі ліквідуюць беларускі камітэт міжнароднай арганізацыі ICOMOS
У Беларусі збіраюцца ліквідаваць грамадскае аб'яднанне «Беларускі камітэт міжнароднага савета па помніках і месцах (ICOMOS)», паведамляе «Еўрарадыё».
У Беларусі збіраюцца ліквідаваць грамадскае аб'яднанне «Беларускі камітэт міжнароднага савета па помніках і месцах (ICOMOS)». Разгляд справы аб ліквідацыі ў Вярхоўным судзе прызначаны на 15 верасня. Іск падало Міністэрства юстыцыі.
Дзейнасць ICOMOS прысвечана ахове культурна-гістарычных месцаў па ўсім свеце. У Беларусі арганізацыя займаецца праблемамі захавання і рэстаўрацыі гістарычных аб'ектаў. Міжнародная арганізацыя была створана ў 1965 годзе, беларускі камітэт арганізаваўся ў 2002-м.