У Беларусі на аднаго жыхара прыходзіцца адзін замежны турыст
Па суадносінах колькасці турыстаў, якія хоць бы адну ноч правялі ў краіне і колькасці мясцовых жыхароў, Беларусь выгадна адрозніваецца ад усіх краін-суседзяў.
Пра гэта сведчыць мапы, складзеныя чэскім лінгвістам і матэматыкам Якубам Марыяна. На першай мапе ён адлюстраваў колькасць турыстаў з іншай краіны, якія правялі ноч у дадзенай краіне ў 2016 годзе на аснове дадзеных, прадстаўленых Сусветным банкам (і сабраных у асноўным Сусветнай турысцкай арганізацыяй).
Спіс самых наведвальных краін узначальвае Францыя. Яе ў 2016 годзе наведала 82,6 млн турыстаў. Прычым лідзіруючую пазіцыю па ліку гасцей Францыя займае не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце. Ні адна іншая краіна не змагла прыцягнуць больш наведвальнікаў, чым Францыя, нават нашмат больш буйныя краіны, такія як Злучаныя Штаты і Кітай.
У цэлым еўрапейскія краіны дамінуюць у спісе самых наведвальных дзяржаў.
Топ-10 самых наведвальных краін свету
# Краіна Наведвальнікі ў 2016 годзе (у мільёнах)
1. Францыя 82,62. Злучаныя Штаты 75,63. Іспанія 75,34. Кітай 59,35. Італія 52,46. Вялікабрытанія 35,87. Германія 35,68. Мексіка 35,19. Тайланд 32,510. Турцыя 30,3
Беларусь ў 2016 годзе наведала (з начлегам), паводле дадзеных. атрыманых Якубам Марыяна, 9,4 млн чалавек. Гэта значыць столькі ж, колькі пражывае ў нашай краіне людзей.
Вядома, можна сцвярджаць, што больш буйныя краіны, натуральна, прыцягваюць больш турыстаў, але гэта не абавязкова так. На прыведзенай ніжэй мапе паказана колькасць наведванняў турыстаў ў 2016 годзе на душу насельніцтва (напрыклад, лік 1,6 для Іспаніі азначае, што на кожныя 10 чалавек, якія пражываюць у Іспаніі, 16 чалавек з іншай краіны правялі ноч у Іспаніі).
У Беларусі, натуральна, дадзены паказчык акругляць да 1. Але ў суседніх дзяржавах ён менш. У Латвіі ён складае 0,9, у Літве — 0,8, у Польшчы — 0,5, а ва Ўкраіне — 0,3. Самай маланаведвальнай з краін-суседзяў ў 2016 годзе з’яўлялася Расія з паказчыкам 0,2 турыста на кожнага жыхара.
Лідэрам жа па суадносінах турыст / жыхар у Еўропе з’яўляецца Андора. Тут на кожнага грамадзяніна краіны прыпадае 36,6 турыстаў. Таксама турыстычнымі магнітамі ў Еўропе з’яўляюцца Ісландыя, Мальта, Харватыя, Аўстрыя, Чарнагорыя і Кіпр, за якімі ідуць Эстонія, Грэцыя і Ірландыя.
Паводле thinktanks.by