У Мінск едзе чарговая місія МВФ
У Мінск едзе чарговая місія Міжнароднага валютнага фонда, паведамляе БЕЛТА.

Група экспертаў на чале з Жакам Міньярам будзе працаваць у Беларусі з 9 па 13 ліпеня. У паведамленні гаворыцца, што гэта планавая місія і яе мэта — агляд бягучай эканамічнай сітуацыі ў краіне.
Раней пра новую планавую місію МВФ паведамляў намеснік праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц падчас канферэнцыі “Лічбавы банкінг”.
Паводле euroradio.fm