У Беларусі пачалася раптоўная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці
Па распараджэнні міністра абароны 25 студзеня пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба — першага намесніка Міністра абароны пачалася комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл.

Фота mil.by
Як тлумачыць прэс-служба Мінабароны, асноўнай мэтай мерапрыемстваў з'яўляецца праверка і павышэнне ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці і здольнасці злучэнняў і вайсковых часцей выканаць свае задачы па прызначэнні ў сучасных умовах.
Некаторыя воінскія часці і падраздзяленні ўжо атрымалі задачу на прывядзенне ў вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці. Так, у прыватнасці, аддадзена адпаведнае распараджэнне на даўкамплектаванне і прывядзенне ў баявую гатоўнасць адной з вайсковых частак 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады.
Дзеянні войскаў пройдуць практычна на ўсіх палігонах Узброеных Сіл і асобных участках мясцовасці. Вайскам трэба будзе дзейнічаць у розных умовах — пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы днём і ноччу, як у лясных масівах, так і ў населеных пунктах.
Пільная ўвага будзе нададзена стану тэхнікі і ўзбраення, а таксама працы сістэм забеспячэння.
Завяршыць праверку плануецца правядзеннем кантрольных заняткаў і тактычных вучэнняў з баявой стральбой рознага ўзроўню.