У Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне

У Беларусі з 2 траўня пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Яна працягнецца да 1 чэрвеня.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Зарэгістравацца на тэсціраванне можна ў выдзеленых для гэтага ўстановах адукацыі. Як правіла, у іх затым будзе праводзіцца і тэсціраванне. Заяву можна падаць на месцы, а таксама аформіць на сайце РІКВ. Пасля аплаты афармлення дакументаў, абітурыенту трэба будзе асабіста забраць пропуск на тэсціраванне. Зрабіць гэта трэба да 1 чэрвеня.
Пункты рэгістрацыі на ЦТ працуюць з 9 да 19 гадзін, а па суботах — з 9 да 18 гадзін.
Само ЦТ пройдзе сёлета з 14 да 6 ліпеня.
Асноўныя дні ЦТ выглядаюць так:

  • 14 чэрвеня - беларуская мова;
  • 16 і 17 чэрвеня - руская мова;
  • 19 чэрвеня - грамадазнаўства;
  • 21 і 22 чэрвеня - матэматыка;
  • 24 чэрвеня - біялогія;
  • 26 чэрвеня – замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская);
  • 28 чэрвеня - хімія;
  • 30 чэрвеня - фізіка;
  • 2 ліпеня - гісторыя Беларусі;
  • 4 ліпеня - геаграфія;
  • 6 ліпеня - сусветная гісторыя (найноўшы час).

12 і 14 ліпеня выдзелены ў якасці рэзервовых для тэстаў па беларускай і рускай мовах, а 12 і 16 ліпеня — па астатніх прадметах.
Тэсціраванне будзе пачынацца з 11:00.
reform.by