У Беларусі павысілі ўзрост для ўдзелу ў азартных гульнях
У Беларусі павысілі ўзрост для ўдзелу ў азартных гульнях, а таксама з 1 красавіка легалізавалі анлайн-казіно, піша «Еўрарадыё».

pixabay.com
Гэта прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы "Аб удасканаленні прававога рэгулявання гульнявога бізнесу".
Дакумент прадугледжвае гарантыйны дэпазіт анлайн-казіно на спецыяльным рахунку, — гарантыю выплаты выйгрышаў у выпадку праблем у арганізатара.
Падаткавікі і Маніторынгавы цэнтр па гульнявым бізнесе будуць мець дыстанцыйны доступ да анлайн-казіно. Прадугледжана, што з 1 жніўня такія ўстановы мусяць падключыцца да спецыяльнай камп'ютарнай касавай сістэмы, якая кантралюе абароты грашовых сродкаў.
Наведванне гульнявых устаноў дапускаецца з 21 года, а не з 18 гадоў, як было дагэтуль. Наведвальнікаў казіно, атрымальнікаў выйгрышаў будуць абавязкова фіксаваць на відэа. Казіно не зможа даваць грошы наведвальнікам для гульні.
euroradio.fm