У Беларусі растуць прарасійскія настроі
Падтрымка Расіі за за 3 гады вырасла з 54% да 69%.
Большасьць беларусаў лічыць, што Беларусь павінна быць незалежнай дзяржавай. Але ў выбары паміж інтэграцыяй у Еўрасаюз і саюзам з Расіяй аддаюць перавагу апошняй — перадае інфармагенцтва БелаПАН.
Пра высокія прарасійскія настроі сведчаць вынікі апытання, праведзенага Беларускай аналітычнай майстэрняй у сакавіку-красавіку гэтага года.
На пытанне «У якім саюзе дзяржаваў было б лепш жыць народу Беларусі: у Еўрапейскім саюзе або ў саюзе з Расіяй?» 41,7% адказалі «хутчэй у саюзе з Расіяй», 22,8% — «безумоўна, у саюзе з Расіяй». Адказ «хутчэй у Еўрасаюзе» далі 9,9% апытаных, «безумоўна, у Еўрасаюзе» — 4,2%. Не змаглі адказаць 19,5% рэспандэнтаў, 1,9% — адмовіліся ад адказу.
Прарасійскія настроі ў Беларусі растуць з той пары, як у Беларусі пачаўся эканамічны крызыс, а Расія развязала вайну ва Украіне і ўмяшалася ў канфлікт у Сірыі. Напрыканцы 2013 году пра свае праеўрапейскія погляды заяўлялі 28% беларусаў, напрыканцы 2016 году — 18%, на пачатку 2017 году — ужо толькі 14%. Падтрымка Расіі за гэты час вырасла з 54% да 69%.
Пры гэтым 65,5% апытаных лічаць, што Беларусь павінна быць незалежнай дзяржавай. За тое, каб Беларусь і Расія пабудавалі саюзную дзяржаву з адзінай валютай, прэзідэнтам і парлямэнтам, выказаліся 12,1%. Аднак за тое, каб Беларусь увайшла ў склад Расеі выступаюць толькі 10,2% грамадзянаў.
radyjo.net