У Беларусі спынілі прыём дакументаў на апастыль

Апастыль патрэбны для пацвярджэння афіцыйных папер за мяжой.

На сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама гаворыцца, што прычына — у тэхнічных праблемах.

Апастыль — гэта штамп з парадкавым нумарам дзяржаўнай рэгістрацыі, адзначае тэлеграм БАЖ. Пасля атрымання нумара ён заносіцца ў міжнародны ўніфікаваны шаблон і становіцца легальным на тэрыторыі краін-удзельніц Гаагскай канвенцыі. Апастыль ставяць у Беларусі МЗС, Мінадукацыі, Міністэрства юстыцыі.

Пасля пачатку вайны ва Украіне значна павялічылася колькасць ахвочых выехаць з Беларусі. Магчыма, сапраўдная прычына спынення прыёму дакументаў хаваецца якраз за гэтым.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: