У Беларусі ўвялі страхаванне ў выпадку каронавіруса

Кампанія «Белдзяржстрах» пачала страхаваць ад каронавірусной інфекцыі.

belgos_1024x768.jpg

На сваім сайце кампанія паведамляе:
«Паколькі на сённяшні дзень актуальнай стала і магчымасць заражэння такім асабліва небяспечным інфекцыйным захворваннем як каронавірусная інфекцыя, то Белдзяржстрахам з 2020/03/16 былі ўнесены адпаведныя змены ва ўмовы страхавання і пералік страхавых выпадкаў дапоўнены пазіцыяй «каронавірусная інфекцыя».
Адпаведныя аб'явы з'явіліся і ў прэсе.

7aq7cbxfpw_vdmaiv5zexa.jpg


The Village Беларусь звязаўся па кантактным нумары з адным з раённых прадстаўнікоў страхоўшчыка. Нам адказалі:
— Ну вядома, страхуем. Прыходзьце, і вас застрахуем таксама.
Страхавая сума — ад 3.000 рублёў, а ўзнос — 1% ад страхавой сумы (гэта значыць, для 3.000 рублёў ўзнос складзе 30 рублёў).
Нам патлумачылі прынцып наступлення страхавога выпадку: калі вы хварэлі не больш за 21 дзень, а потым ачунялі, — то вам належыць 15% ад страхавой сумы. Калі хварэлі больш за 21 дзень — то 20% ад страхавой сумы. А калі наступіла смерць, то страхавая сума выплачваецца цалкам.
Праўда, спецыяліст не змагла патлумачыць, што менавіта будзе залічвацца за страхавы выпадак: толькі станоўчы лабараторны тэст або клінічная праява хваробы, — як вядома, для Міністэрства аховы здароўя гэта дзве розныя катэгорыі інфіцыраваных.
the-village.me