У Беларусі ўводзяць новае пакаранне — забарону на наведванне спартыўных аб'ектаў
У Беларусі ўводзіцца новы від адміністрацыйнага спагнання — забарона на наведванне фізкультурна-спартыўных аб'ектаў. Абмежаванне будзе дзейнічаць ад трох месяцаў да трох гадоў.

Гэта прадугледжана
зменамі, унесенымі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і ў
Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Забарона на наведванне спартыўных аб'ектаў, якая з'яўляецца новым відам адміністрацыйнага спагнання, будзе прымяняцца ў якасці дадатковага пакарання. Згодна з ім, грамадзяніну будзе на некаторы час забаронена наведваць фізкультурна-спартыўныя збудаванні падчас правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў.
Забарона можа прымяняцца за ўчыненне на тэрыторыi спартыўных аб'ектаў падчас правядзення спартыўна-масавага мерапрыемства або спаборніцтваў адміністрацыйных правапарушэнняў, калі за ўчыненае правапарушэнне прадугледжаны адміністрацыйны арышт.
Абмежаванне будзе дзейнічаць ад трох месяцаў да трох гадоў.
Змены ў КаАП і ПВКаАП пачнуць дзейнічаць з 29 кастрычніка.
Паводле telegraf.by