У Беларусі зарэгістравана 1834 новыя выпадкі COVID-19 за суткі
У Беларусі зарэгістравана 1834 новыя выпадкі COVID-19 за апошнія суткі, паведаміў Міністэрства аховы здароўя. Усяго ж каронавірус быў пацверджаны ў 167731 чалавека.
![96517419_1535025573327209_7037359753365815296_n.jpg 96517419_1535025573327209_7037359753365815296_n.jpg](/img/v1/images/96517419_1535025573327209_7037359753365815296_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Выпісаныя за суткі 2024 пацыента, а ачунялі з пачатку эпідэміі 145397 чалавек, перадае REFORM.by.
За суткі памерлі восем пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй, а ўсяго з пачатку эпідэміі ўжо 1299 чалавек.
За суткі было зроблена 28807 тэстаў, а ўсяго — 3,688 млн.
Лукашэнка сёння (у які ўжо раз!) заявіў аб зніжэнні колькасці пнеўманій у Беларусі.