У свеце — рэкорд па смяротнасці ад COVID-19
За мінулыя суткі на планеце каронавірусам заразіліся больш за 700 тысяч чалавек, паведамляе korrespondent.net.
За мінулыя суткі, 16 снежня, у свеце захварэлі на каронавірус COVID-19 716 605 чалавек. На жаль, усталяваны сумны рэкорд па колькасці смерцяў ад COVID-19 за суткі — 13 542, паведамляе статыстычная платформа Worldometers.
Па-ранейшаму на першым месцы па колькасці інфікавання і смерцяў у суткі знаходзяцца Злучаныя Штаты — 248 686 COVID-выпадкаў і 3 538 новых ахвяр ад віруса.
Больш 25 тысяч хворых зарэгістравана ў Вялікабрытаніі (25 161), Расіі (26 509) і Германіі (28 969).