У Беларусі затрыманы меркаваны забойца сям'і расійскага банкіра
Меркаваны забойца сям'і банкіра Яхонтава ў Маскве затрыманы на тэрыторыі Беларусі, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на Sputnik.by.
Праваахоўныя органы пакуль не раскрываюць, як дадзены затрыманы прыбыў у Беларусь, спасылаючыся на аператыўную таямніцу. Затрыманне адбылося ў адной з гасцініц Віцебскай вобласці падчас спецаперацыі і на аснове інфармацыі, якая паступіла ад расійскага боку.
Пра гібель сям'і 57-гадовага банкіра Міхаіла Яхонтава ў Маскве стала вядома ў аўторак. У доме на Масфільмаўскай вуліцы былі забітыя ён сам, яго жонка і васьмігадовы сын.
Яхонтаў у 2019 годзе быў асуджаны за крадзеж і наўмыснае банкруцтва «Смаленскага банка».