У Белавежскай пушчы дазволілі забіваць шмат якіх жывёлаў

На гэтых выходных у Нацыянальным запаведніку палявалі на звяроў.

bialowieza.jpg

З чацвярга па нядзелю можна забіваць значную колькасць відаў звяроў, якія жывуць у Пушчы.
«З 1 кастрычніка па 31 снежня цягнецца сезон палявання на лася, дзіка, казулю, аленя высакароднага. Дазволена паляванне на жывёлаў любога полу і ўзросту са стрэльбай, спосабам загону і з паляўнічымі сабакамі ў светлы час сутак, з засады і з падыходу — на працягу сутак», — піша афіцыйны сайт запаведніка.
Аддзел аховы жывёльнага свету і паляўнічай гаспадаркі паведамляе, што для грамадзян РБ паляванне са стрэльбай на капытных жывёлаў па разавых дазволах можа праводзіцца ў чацвер, пятніцу, суботу, нядзелю, а таксама ў дзяржаўныя святы.
Таксама дазволена паляванне на лісіцу, ваўка, кабана, варону шэрую, сароку, янотападобнага сабаку, баклана, чаплю шэрую і чаплю белую вялікую.