У Берасці ладзяць акцыю супраць хамскай паркоўкі

Супраць хамскай паркоўкі — такую акцыю ладзяць 16 верасня ў Берасці актывісты моладзевага грамадскага аб’яднання «Час зямлі».

Фота: tverigrad.ru

Фота: tverigrad.ru


Эколагі заклікаюць далучыцца ўсіх неабыякавых. Для гэтага дастаткова зрабіць два фотаздымкі кожнага з парушальнікаў паркоўкі на месцах, якія прызначаныя для паркоўкі транспарту людзей з абмежаванымі магчымасцямі і даслаць на эмэйл: zdbbrest@gmail.com
Распавядае адзін з арганізатараў акцыі Рыгор Цярэнцьеў:
— Справа ў тым, што ёсць такая праблема, што месцы для інвалідаў займаюцца транспартам, якім кіруюць людзі не інваліды. Таму мы цяпер праводзім гэтую акцыю ў некалькіх гарадах Беларусі для каго, каб паказаць, што насельніцтва сапраўды, калі яно непаінфармаванае, паводзіць сябе неналежным чынам, займаючы гэтыя месцы.  
Як паведаміў Рыгор Цярэнцьеў, далей фатаздымак можна будзе апрацаваць або аформіць у агульны спісак парушэнняў. Ён будзе перададзены кіраўніцтву ДАІ пасля падвядзення вынікаў акцыі.
Паводле racyja.com