У Берасці з’явіўся новы пратэставы прынт. Фотафакт
Чарговы артэфакт прысвечаны «галоўным дармаедам краіны».

У цэнтры Берасця зʼявіўся ўжо прынамсі другі за апошні час сацыяльны прынт. На мінулым тыдні акцыя была скіраваная супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу
Новы прынт кпіць з беларускіх чыноўнікаў.
Берасцейскі мастак дае свой адказ на пытанне, «хто тут галоўны дармаед»На выяве можна пазнаць міністра ўнутраных справаў Беларусі Ігара Шуневіча, прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнка і міністра замежных справаў Уладзіміра Макея.
Увесну Белсат пісаў пра берасцейскага Бэнксі, які змагаецца з акумулятарным заводам з дапамогай мастацтва.
Паводле belsat.eu