У Берасці збіраюць подпісы за адстаўку мясцовага кіраўніцтва

Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем запрашаюць паставіць свой подпіс за адстаўку мясцовага кіраўніцтва.

36468622_1718663391535471_6664332592348659712_n.jpg

У адмысловым запрашэнні, падрыхтаваным грамадзянамі, фігуруюць старшыня Берасцейскіх гарвыканкаму Аляксандр Рагачук, аблвыканкаму Анатоль Ліс і райвыканкаму Уладзімір Сянчук. Згаданая ініцыятаўная група крытыкуе іх за бяздзейнасць, датычную праблемных пытанняў будаўніцтва завода АКБ.
Каментуе праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
— На праблему трэба глядзець шырэй. Сёння мы бачым, што нашы дзяржаўныя кіраўнікі пайшлі шляхам здрады інтарэсаў свайго народу. Яны пайшлі шляхам размяшчэння шкодных для здароўя заводаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Збор подпісаў пачнецца ў суботу, ля кінатэатру “Беларусь” у цэнтры, ля гандлёвага цэнтру “Экватар” у мікрараёне “Усход” і ля рынку “Лагуна” ў мікрараёне “Кавалёва”, у 12, 11 і 12 гадзінаў адпаведна.
Паводле racyja.com