У Бярозе звальняюць настаўніка, які ў 2020 годзе адмовіўся везці калег на праўладны мітынг в Мінск
У Бярозе звальняюць настаўніка, які адмовіўся весці групу калег у Мінск на праўладны мітынг 16 жніўня 2020 года.
![photo_2022_12_06_10_21_54.jpg photo_2022_12_06_10_21_54.jpg](/img/v1/images/photo_2022_12_06_10_21_54.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праваабаронцам стала вядома, што ў Бярозе не падаўжаюць кантракт настаўніку вышэйшай катэгорыі, навукоўцу, «выдатніку адукацыі», вялікаму аматару беларускай мовы і літаратуры, выкладчыку-метадысту, лектару курсаў перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў пры Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. Пушкіна Мікалаю Жуковічу. Ён з’яўляецца аўтарам школьных падручнікаў па беларускай літаратуры для пачатковых і сярэдніх класаў.
Мікалай Жуковіч 26 гадоў працаваў дырэктарам першай школы
горада Бярозы, выкладаў беларускую мову і літаратуру, займаўся навуковай
дзейнасцю, быў аўтарам метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў, арганізоўваў
сустрэчы з культурнымі дзеячамі для сваіх вучняў.
Мясцовыя звязваюць скасаванне працоўных зносін з падзеямі жніўня 2020 года. Тады Мікалай Жуковіч адмовіўся ад ўдзелу ў фальсіфікацыі выбараў, а пасля і наогул адмовіўся весці групу настаўнікаў у Мінск на праўладны мітынг 16 жніўня 2020 года. Пасля гэтага ён пазбавіўся пасады дырэктара і заняў пасаду намесніка дырэктара. Паводле непацверджанай інфармацыі, аддзел адукацыі Бярозаўскага райвыканкама прыняў рашэнне не працягваць кантракт з дасведчаным настаўнікам.
![snimok_ekrana_2020_08_16_v_13.16.42.png_1597573011_62272.png__1597597736__26869.png snimok_ekrana_2020_08_16_v_13.16.42.png_1597573011_62272.png__1597597736__26869.png](/img/v1/images/snimok_ekrana_2020_08_16_v_13.16.42.png_1597573011_62272.png__1597597736__26869.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На праўладны мітынг 16 жніўня 2020 года лукашэнкаўцы арганізавана звозілі бюджэтнікаў з усёй краіны. Улады імкнуліся зрабіць з яго антытэзу народным пратэстам і прадэманстраваць шырокую падтрымку дзеючага рэжыму. На тым мітынгу нават удзельнічаў Лукашэнка, але стварыць карцінку «ўсенароднай падтрымкі» не ўдалося. Як падлічылі потым незалежныя журналісты з дапамогай сервісу MapChecking, тая праўладная акцыя на плошчы Незалежнасці сабрала максімум 31 тысячу чалавек.
![snimok_ekrana_2020_08_16_v_16.44.00.png__1597585454__33672.webp snimok_ekrana_2020_08_16_v_16.44.00.png__1597585454__33672.webp](/img/v1/images/snimok_ekrana_2020_08_16_v_16.44.00.png__1597585454__33672.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У той жа час у іншым месцы — каля стэлы на праспекце Пераможцаў — адбылася акцыя супраць Лукашэнкі. У ёй, нягледзячы на рызыкі затрыманні і рэпрэсій, сабралося, паводле розных ацэнак, ад 200 да 500 тысяч чалавек. І гэта дакладна быў самы шматлікі мітынгу у гісторыі незалежнай Беларусі. У той жа дзень пратэставалі і ў іншых гарадах, і там таксама на вуліцы выйшла рэкордная колькасць людзей.