У Брэсце грамадзяніна будуць судзіць за бела-чырвоную фіранку
Такая інфармацыя з'явілася ў фэйсбуку.

У Брэсце грамадзяніна будуць судзіць за шторку ў чырвоных і белых колерах.
Каб загадаць нядобранадзейнаму беларусу зняць гэты "несанкцыянаваны элемент у палітычных колерах", вечарам, напярэдадні праваслаўнага Раства, да яго прыйшоў участковы з трыма хлопцамі з мясцовай міліцыі, якія ў выніку затрымалі жыхара.
— У пятніцу, 8 студзеня, я пайшла ў суд, але мужа туды не прывезлі, — кажа жонка Ганна.
На дадзены момант пасяджэнне чакаецца 12 студзеня.