У Брэсце мужчыну асудзілі на два гады «хіміі» за абразлівы каментар пад фота Уладзіміра Караніка

Суд Маскоўскага раёна Брэста прысудзіў мужчыну да двух гадоў «хіміі» за абразу Уладзіміра Караніка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе абласнога суда.

Уладзімір Каранік

Уладзімір Каранік


Згодна з матэрыяламі справы, 6 красавіка 2021 года ў адной з сацыяльных сетак пад фотаздымкам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Караніка, «маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, мужчына размясціў паведамленне, якое ўтрымлівае выказванне, якое выражана ў непрыстойнай форме і прыніжае гонар і годнасць пацярпелага».
Суд прызнаў абвінавачанага вінаватым у «публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў» і на падставе арт. 369 КК прысудзіў яго да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Персанальны камп'ютар «Пілот», які належыць мужчыну, канфіскавалі.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.