У Брэсце нагадваюць, хто і калі распачаў Другую сусветную вайну (фотафакт)
Ля ўваходу ў Брэсцкую крэпасць з’явіўся плакат з выяваю параду войскаў Вермахта і Чырвонай арміі ў захопленым імі Брэсці 22 верасня 1939 года. Гэта гістарычны кадр з кінахронікі, паведамляе belsat.eu.
Факт правядзення парада, як і наагул саюзніцкіх адносін Гітлера і Сталіна ў падзеі 1939 г. заўсёды замоўчваўся савецкай гістарыяграфіяй.
Сённяшнія беларускія ўлады таксама спрабуюць адсунуць праўду ў дальні кут, замяняючы яе ідэалагічнымі міфамі пра «Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945».
Плакат зʼявіўся на сцяне побач з графіці БРСМ. Паводле плаката, вайна распачалася ў 1941, а не 1939 годзе.