У Брэсце патрабуюць добраўпарадкаваць мікрараён Усход

Калектыўны зварот за добраўпарадкаванне мікрараёна Усход накіраваны ў Брэсцкі гарвыканкам і ДАІ вобласці. За паляпшэнне ўмоў пражывання паставілі подпісы каля 150 людзей.

orlovskaja_44_logo.jpg

У звароце адзначаецца, што на значнай часткі дваровых праездаў па вул. Арлоўская і вул. Гаўрылава ў раёне СШ № 28 і СШ № 29 назіраецца пашкоджанне дарожнага пакрыцця ў выглядзе ям, калдобін, няроўнасцяў. Дарогі з'яўляецца запатрабаваным і іх стан ўяўляе небяспеку для пешаходаў і аўтааматараў.
Ініцыятар звароту, кіраўнік гарадской арганізацыі БСДП Ганна Канюс адзначае, што жыхары мікрараёна прынялі актыўны ўдзел у падпісной кампаніі і распавялі яшчэ пра шэраг праблем.
«За 40-30 гадоў інфраструктура мікрараёна састарэла разам з дамамі. Пастаянны ямачны рамонт дарог і тратуараў не вырашае праблемы, а наадварот, толькі спусташае і баз таго невялікі бюджэт. І гэтая праблема не вырашыцца да таго часу, пакуль не будзе выдзелены сродкі з гарадскога бюджэту для капітальнага добраўпарадкавання. Прыемна, што берасцейцы пачынаюць разумець неабходнасць удзелу ў жыцці горада», — пракаментавала сітуацыю Ганна Канюс.

orlovskaja_54_logo.jpg

Большасць мясцовых праблем з'яўляюцца следствам адсутнасці сумленных і справядлівых выбараў у краіне. Дэпутаты мясцовых саветаў робяць справаздачу не перад сваімі выбаршчыкамі, а перад вышэйшым начальствам. Мы прапануем змяніць гэты прынцып. Дэпутаты павінны быць прадстаўнікамі народа і змагацца за павышэнне якасці жыцця простых людзей. Кампанія «Права выбару» запрашае да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых грамадзян нашай краіны для ўдзелу ў незалежным назіранні.

orlovskaja_35_proezd_logo.jpg

Прэс-служба Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП