У Брэсце ўсталявалі вулічныя палівалкі для мінакоў

Вулічныя распыляльнікі вады ў выглядзе арак усталявалі ў Брэсце. Любы жадаючы можа прайсці пад імі і астудзіцца ў гарачы дзень. Відэа з новымі канструкцыямі апублікаваў кіраўнік горада Аляксандр Рагачук.


«Напярэдадні сам пратэставаў працу канструкцый. Астуджае добра, мне спадабалася!» — напісаў Рагачук.
Аркі ўсталююць у чатырох кропках горада:
Скрыжаванне вуліц Савецкай і Астроўскага;Скрыжаванне Савецкай і Маякоўскага;Скрыжаванне Савецкай і Набярэжнай;Скрыжаванне Леніна Інтэрнацыянальнай.



Нагадаем, пастанову ўстанавіць аркі гарадскія ўлады прынялі пасля прагляду відэа працы «астуджальнай рамкі» ва ўкраінскім Чарнігаве, якое даслаў у гарвыканкам берасцеец.

Паводле zerkalo.io