У Будслаў на адным коле. Уладзіслаў Завальнюк здзяйсняе пілігрымку на монаколе
29 чэрвеня пасля імшы распачалася традыцыйная каталіцкая пілігрымка ў Будслаў. Але сама пілігрымка незвычайная — у ёй прыняў удзел толькі сам пробашч касцёла св. Сымона і Алены, тэолаг, перакладчык і публіцыст Уладзіслаў Завальнюк.

Пробашч Чырвонага Касцёла У. Завалюнюк. Фота planetabelarus.by
Што яшчэ больш уражвае — упершыню за гісторыю пілігрымак да святыні быў выкарыстаны незвычайны транспарт — монакола.
Сёлета праз эпідэміялагічную пагрозу былі адмененыя ўсе пілігрымкі і традыцыйныя службы ў святыні. Але гэта не зашкодзіла аматарам незвычайнага транспартнага сродку падтрымаць 70-гадовага святара і далучыцца да працэсіі па горадзе Мінску.

Мотаколавая працэсія
Калона, што суправаджала ксяндза, праехалася па вулачках Мінска і зрабіла фота на памяць каля Палацу спорту. Далей сам Уладзімір Завальнюк накіраваўся да святыні.

