У будслаўскім касцёле ўсталёўваюць часовы дах (фота)
У пацярпелым ад пажару будслаўскім касцёле Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі вядуцца працы па мантажы часовага супрацьаварыйнага даху над скляпеннямі храма, паведамляе Telegram-канал «Адновім Будслаў разам».
Работы плануецца завяршыць 15 чэрвеня. Дажджавая вада будзе сцякаць праз адтуліны ў
скляпеннях і па
сістэме труб выводзіцца на вуліцу. У найбліжэйшы час будуць праводзіцца работы па
ўмацаванні купала.
Паводле інфармацыі Budslau.by, на сёння на аднаўленне касцёла сабрана больш за 700 тысяч рублёў.
Пажар у касцёле адбыўся 11 мая. Ніхто не пацярпеў. Храм
удалося адстаяць. Усе рэліквіі былі з яго эвакуіраваныя. Адкрыты збор сродкаў
на аднаўленне касцёла.
Паводле reform.by.