У цэнтры Докшыцаў забіла токам дзяўчыну, якая апусціла ногі ў фантан

У Докшыцах раніцай 21 чэрвеня адбылася трагедыя, піша «Наша Ніва».

photo5370714651140142427.jpg

На цэнтральнай плошчы горада ад удара токам загінула 23-гадовая Настасся Д.
Як паведамілі чытачы, дзяўчына апусціла ногі ў фантан каля райвыканкама, каб зрабіць прыгожае фота.
У Докшыцкім РАУСе пацвердзілі факт трагедыі.