У цэнтры Мінска гарэў Лялечны тэатр
У Мінску гарэў Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Ён знаходзіцца ў самым цэнтры горада, насупраць будынка Адміністрацыі прэзідэнта, дзе раней працаваў Лукашэнка, паведамляе «Еўрарадыё».

Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС. На пажар
выязджалі ратавальнікі. Як паведаміла ведамства, гарэла маёмасць у падвале
тэатра на плошчы ў 4 квадратныя метры.
Узгаранне было аператыўна ліквідаванае. Пацярпелых няма.