У Мінску на станцыі метро «Пралетарская» загінуў 26-гадовы пасажыр
Рух цягнікоў быў часова спынены.
Раніцай на станцыі мінскага метро «Пралетарская» на рэйкі
перад цягніком упаў 26-гадовы хлопец. Ён загінуў.
Следчыя высвятляюць абставіны гібелі.
Праз некаторы час рух цягнікоў быў адноўлены.
Паводле «Нашай Нівы».