У Чачэрску настаўніца ўдарыла шасцікласніка галавой аб парту, дзіця ў бальніцы

У панядзелак, 18 студзеня, у Чачэрску пасля ўрокаў навучэнец 6-га класа аказаўся ў бальніцы — настаўніца ўдарыла дзіця галавой аб парту, пішуць «Сильные новости».



101_21.jpg


Як паведамілі журналистам мясцовыя жыхары, у дзіцяці дыягнаставалі ўдар ілба і закрытую чэрапна-мазгавую траўму.

Ва УУС пацвердзілі, што інцыдэнт сапраўды быў. «Чачэрскім РАУС па гэтым факце праводзіцца праверка», — паведаміў «Сильным Новостям» афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.