У двух мінскіх парках купіць квіткі на атракцыёны можна будзе з дапамогай QR-кода

Куплю квіткоў на атракцыёны пры дапамозе QR-кода ўвядуць у двух мінскіх парках. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер УП «Мінскзелянбуд» Уладзімір Бабіўскі.

qr_code_park.jpg

У парках Горкага і Чалюскінцаў зараз мадэрнізуюць абсталяванне, каб да пачатку сезона новая магчымасць аплаты стала даступная для адпачывальнікаў. Набыць такім чынам можна будзе толькі квіткі па поўным кошце. За льготнымі спатрэбіцца звяртацца ў касы.
Бабіўскі патлумачыў, што на атракцыёнах размесцяць банеры з QR-кодамі. Пры іх сканаванні будзе адбывацца аўтаматычная пераадрасацыя на сайт аплатнай сістэмы. Пасля аднаразовай рэгістрацыі там купля білета будзе ажыццяўляцца імгненна і ў адзін дотык. Набыўшы такім чынам квіток, наведнік павінен будзе данесці QR-код да счытвальнай прылады на турнікеце, каб прайсці на атракцыён.
Нагадаем, у мінулым годзе ў галоўных гарадскіх парках зарабіла новая плацежна-прапускная сістэма, у гасцей зон адпачынку з’явілася магчымасць катацца на атракцыёнах па карце наведвальніка.
Паводле minsknews.by