У хуткім часе па Мінску паедуць танкі

Хутка пачнецца падрыхтоўка да ваеннага парада 9 Траўня.

d5avxflw4amgqgx.jpg

Трэніроўкі на аэрадроме Ліпкі (пад Мінскам) будуць праводзіць з 16 сакавіка па 16 красавіка. На сайце «Мінсктранса» распавядаюць, па якіх дарогах будзе перамяшчацца цяжкая тэхніка і як абмяжуюць рух ужо на наступным тыдні.
Па шляху ваеннай тэхнікі па ўказанні ДАІ будуць часова абмяжоўваць рух усіх відаў транспарту на такіх аўтадарогах:
- вуліца Заснавальнікаў - дарога Н-9067;- вуліца Заснавальнікаў - вуліца Скарыны - МКАД - аэрадром «Ліпкі».
Тэхніка пачне рух у Ліпкі 17, 24, 31 сакавіка, 7, 14 красавіка. Абмежаванні для транспарту па маршруце яе руху — з 4.50 раніцы.
Вяртанне ваеннай тэхнікі з аэрадрома Ліпкі — 19, 26 сакавіка, 2, 9, 16 красавіка. Абмежаванне руху транспарту па маршруце — з 19.50.
Час праходжання калоны — каля гадзіны. Змены ў трасы гарадскога пасажырскага транспарту будуць аператыўна ўносіцца або рух прыпыняць. Мінчукоў просяць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.
tut.by